bullochka: (ужас!)
bullochka ([personal profile] bullochka) wrote2009-07-17 10:20 am

неправільныя кніжкі

Якое шчасце, што я ў дзяцінстве-юнацтве не чытала Толкіена, і нават Грын мне не падабаўся сваёй выкшталцонай замарожанасцю. Любімым персанажам дзяцінства магу лічыць, мабыць, Кабушкіна. Ён, дарэчы, быў бландзін і шакіраваў усялякіх партыйных падпольшчыкаў легкадумным выглядам (калі верыць Новікаву).
Яшчэ адзін мой улюбёнец - Аляксандр Міронаў, вучань самога Янкі Маўра. "Дзед Маўр" і "Лядовая адысея" - пра "Чалюскін".
А яшчэ ў мяне ёсць дзьве любімыя кнігі Старога запавету - пра Руфь і пра Іону. Але гэта прачытана ў 18 год.
Увогуле ж з кніг, прачытаных у дзяцінстве, успамінаюцца такія, дзе сюжэт сплятаўся з навукова-папулярнымі тлумачэннямі.
Так што мне лёгка - я не перажывала здраду ідэалам. Па прычыне іх адсутнасці.

[identity profile] bullochka.livejournal.com 2009-07-20 06:56 am (UTC)(link)
в смысле - идеал сзади а не впереди?