Што я хачу сказаць
Sep. 23rd, 2009 10:06 am1. Вадзіцелі - калі пераходзіш вуліцу пе зебры без светлафора - на другой- трэццяй паласе паскараюцца, каб паспець праскачыць перад табой, а не тармазяць, як прадугледжана правіламі.
2. У кніжках пра мумі-троляў дарослыя не лічаць свае заняткі больш важнымі і сур'ёзнымі, чым дзіцячыя - і таму яны ніколі не караюць дзяцей за пашкоджаные рэчы, за адсутнасць дысцыпліны і за пошукі прыгод - бо яны самі дзеці. Увогуле гэтае сямейства нагадвае пасталеўшых хіпі. Кожны з яго членаў можа прывесці некага з вуліцы і сказаць: "Мама, пазнаёмся, гэта ..., ён пажыве ў нас тыдзень". Я тут не так даўно даведалася, што Тумеля (у 2005 годзе) збіраўся ўпісваць майго сябра ў кватэру Аляксандра Пятрова. Гэта мне расказалі Строцавы - і самі расказалі, што ў іх жыло некалькі чалавек з Піцера. І гэта не перашкаджала ім выхоўваць дзяцей. Чым не мумі-тролі.
3. Пані Валянціна вырашыла заняцца са сваімі выхаванцамі акадэмічным рысункам. Ёй прыйшлося вельмі хваліць Саньку, каб яна не кінула ўсё праз сорак хвілін. Спадзяюся, у іх абедзьвюх хопіць сіл працягваць гэтыя заняткі.
4. Вышыванне прасоўваецца вельмі марудна, але захоплівае моцна.
5. Калівам нешта цікава пра маё жыццё - пытайцеся.

no subject
Date: 2009-09-23 07:38 am (UTC)на слух всётки легче воспринимаю...
no subject
Date: 2009-09-23 01:44 pm (UTC)no subject
Date: 2009-09-23 02:32 pm (UTC)no subject
Date: 2009-09-24 07:09 am (UTC)no subject
Date: 2009-09-24 07:51 am (UTC)no subject
Date: 2009-09-24 07:52 am (UTC)