bullochka: (Default)
[personal profile] bullochka
Купілі дзіцяці школьную форму. Ад першапачатковай ідэі - камізэлькі - прыйшлося адмовіцца, бо яна павінна ідэальна сядзець на малой, а яна такая "дробная", што адпаведны памер цяжка знайсці. Так што набылі піджак. І спадніцу ў клетку - толькі гальштука не хапае. Яшчэ быў варыянт - прыгожы сарафан, але не было нашага памеру. Так стаміліся, што ў якасці бонуса набылі дзіцяці цацку, у інструкцыі да якой шмат разоў паўтараецца англійскае прозвішча, якое можна бачыць на шматлікіх мінскіх афішах (два разы). Мне спадабалася нават болей, чым дзіцёнку. Сшыткі і астатняя пакуль не сталі набываць - бо кажуць, у школах зараз бываюць розныя патрабаванні - кшталту таго, што толькі зялёнага колеру вокладкі. Зайду - удакладню. А вечарам у суботу пайшлі на "Рататуй". Потым мяне муж спытаў - які міфалагічны сюжэт у аснове? - я падумала, і рашыла, што гэта гісторыя пра Іосіфа Прыгожага. А ўвогуле - мяне насцярожвае, што апошнім часам з'яўляюцца мульцікі, у якіх мараль: "Не лезь у канкурэнцыю, знайдзі сваё месца і будзь там шчаслівы". Пры гэтым гаворыць гэта сапраўдны дыктатар і манапаліст Уолт Дысней. Паглядзіце, усе лаюць тыя сістэмы адукацыі, дзе няма адзнак, і значыць - няма прамой канкурэнцыі.
Муж усю нядзелю чытаў раман пра чукчаў. У іх мове ёсць слова "пыгпыг".
Сіл працаваць няма. Хацела пайсці ў адпачынак у верасні, але не вытрамаю - пайду раней.

Наконт канкурэнцыі

Date: 2007-07-30 07:00 pm (UTC)
From: [identity profile] dr-akiross.livejournal.com
Для амэрыканскага гледача гэткая ідэя у масах была б даволі карысная, каб трохі залагодзіць убіты ў галаву пакаленьняў комплекс: калі ты не найлепшы і не мільярдэр, ты нішто. Для нашага грамадзтва гэткая ідэя, мабыць, не пасавала бы, але для амэрыканцаў гэта як бальзам на душу, доўгачаканая палёгка, бо нарэшце дазволілі не жэрці сябе ўсё жыцьцё за тое, што нічога звышнатуральнага ў жыцьці не дасягнуў (як у прадмове да "Алхіміка" - дазволілі быць шчаслівымі :) Бо нават ў амерыканскай ангельскай мове "лузер" (няўдачнік) - адно з найбольш крыўдных абразьлівых слоў. Што тут яшчэ казаць..

Re: Наконт канкурэнцыі

Date: 2007-07-31 08:17 am (UTC)
From: [identity profile] bullochka.livejournal.com
але ж - ты сама кажаш, што гэта - мараль для дарослых. А для дзяцей, мне здаецца, патрэбна канкурэнцыя, пачуццё абранасці і ўсіх ворагаў пакрышыць на капусту. Думаю, таму такой папулярнасцю і карыстаецца Гарры Поттер, што ў сусвеце, дзе раяць дачакацца прафесіянала і не рыпацца самім, ён сам змагаецца са злом - без просьбы ці загаду старэйшых таварышаў.

Profile

bullochka: (Default)
bullochka

August 2017

S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20 212223242526
27282930 31  

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Apr. 12th, 2026 06:27 pm
Powered by Dreamwidth Studios