а вот напишу-ка я па гарачых слядох
May. 22nd, 2008 09:35 amяк з'ездзіла.
па-першае, перад гэтым мы атрымалі кубак Мінска, каторы старанна разламалі і абмылі мінералкай - а півам ужо без мяне.
па=другое, праводзіць мяне прыйшла
dr_akiross, заседзелася ў купе і прапусціла той момант, калі "праважаюшчых просьба пакінуць вагон". У выніку яна ехала са мной да Фаніпаля. І гэта яшчэ добры варыянт, бо калі гэты цягнік ідзе ў адваротным кірунку, ён не спыняецца ў Фаніпалі, а толькі ў Койданаве.
Сусед па купе зной быў вайскоўцам (як і мінулы раз), але амаль цьвярозым (ну, 0,3 аліварыі - гэта дробязь), ён ехаў _у_ камандзіроўку (што істотна), і таму не напіваўся і не спрабаваў расказаць мне "за жызьнь". З майго боку на стале ляжалі Марыйчыны "цмокі", з яго - Жэлязны.
З ранку я ўглядалася ў прыгарады Пінска - раскошных палацаў не бачыла - толькі цяпліцы. Добра, што ў 6 гадзін ужо светла - сказаў вайсковец. так - падхапіла я - можна ляцець бамбіць.
І я пайшла па горадзе. выканкам адчыняўся а 8, так што ў мяне было прыблізна дзьве гадзіны. Я прачытала назву вуліцы "Мядовая" і вырашыла, што пачынаць шпацыр трэба менавіта з такой - неасфальтаванай, з чорнымі сценамі дамоў, пад дробным дожджыкам.
Шчыра кажучы, я даволі бесталанна праблыталася па горадзе гэтыя гадзіны. Набыткам можна лічыць толькі дзіцячы парк насупраць кіно "Пабеда".
У аддзела культуры райвыканкама быў страшны вэрхал. Супрацоўніцы насіліся з месця на месца, пачыналі нейкую справу, потым кідалі яе, бо начальнік патрабавала нешта яшчэ больш тэрміновае. Я падказвала ім сінонімы для нейкага акту. Потым мяне павязлі ў Аснежыцы. Там калісьці быў вельмі круты калгас. І ад яго засталася двухпавярховая будыніна, дзе зараз усе культур-мультурныя ўстановы - і музычная школа і дом рамёстваў. Дарэчы, мясцлвыя ў калгасе не працуюць - тат недалёка да гораду. А ў калгасе працуюць тыя, хто прыезжы і жыве ў калгасных кватэрах.
потым я павінна была сустрэцца з Дзімай па прозвішчы К., але ён пераблытаў і пайшоў не ў райвыканкам, а ў гар. А я тым часам пайшла ў музей.
На плошчы Леніна ў мяне зашчыміла сэрца - так, я сапраўды гуляла па гэтай плошчы 10 гадоў таму. Як я магла забыць, што ўжо была тут?
У музеі, безумоўна, радавалі разныя - ад бетонных да гіпсавых - савецкія скульптуры, распіханыя па цёмных вуглах калідораў. У музеі мяне паперакідвалі ў некалькі пакояў, але потым вызванілі для мяне старшыню яўрэйскай абшчыны с біблейскім імём Іосіф Якаўлевіч (шчыра спадзяюся, што-такі не зблытала), і яшчэ адну жанчынку - К. - як высветлілася, гэта мама таго Дзімы, з якім я не пазнаёмілася пару абзацаў вышэй.
З ёй мы гаварылі доўга і пра рознае. Яна зняла фільм пра гісторыю Галакосту ў Пінску (вось нарэшце я сказала, што гэта за горад).
Адзін раз я толькі пашкадавала, што не маю з сабой фотаапарата - калі ўбачыла на ровары манашку з поўным кошыкам бэзы на багажніку. Я потым пазнаёмілася з ёй. Сятра Алёкса слухала польскае радыё і адначасова падрыхтоўвала што трэба да службы - як называецца пакой ля алтара, дзе апранаецца святар? але са светарамі мне пагаварыць так і не ўдалося. Вечарам пасля службы ніхто не адзываўся на званок у дзьверы курыі. затое семінарыст адкрыў вакно бібліятэкі і мы добра пагаварылі з ім. Завуць яго Валерый і ён прыехаў з Міёр. Ён не ведаў назвы вуліц, але растлумачыў, як мне дабрацца да вакзала.
На вакзале я апынулася за добрыя дзве гадзіны да цягніка. І прачытала Марыйчыных "Цмокаў" "з канца ў канец" і нават спрабавала што-анебудь вывучыць на памяць. так што ў мяне ў галаве пераблыталася дырэктар Аснежыцкага дома рамёстваў і яе Марыйчына радня, мае 2 км і яе пуцяводнік па Мінску. І нават нейкія рытмізаваныя радкі пачалі складацца. Добра з'ездзьла