Па матывах
Dec. 29th, 2004 05:56 pmhttp://www.livejournal.com/users/maryxmas/750283.html?style=mine
Мой прадзед насіў двайное прозвішча - Ганчарык-Русін. Яго малодшы сын у час вайны служыў у самаахове, таму пасля прыходу савецкай арміі яму прыйшлося хавацца. але аднойчы ён прыйшоў да свайго брата - майго дзеда - пераначаваць . У той жа вечар у хату завітаў НКВД-эшнік з пытаннем - ці не ведаеце вы Георгія Русіна? Дзед мой, канешне, адказаў, што не ведае, не бачыў, не чуў і увогуле -... А хто гэта спіць на лаўцы? спытаў той. Мой брат. А як ваша прозвішча? - Ганчарык... Мент нават не стаў яго будзіць.
пасля таго Жорж з'ехаў на Каўказ - і вярнуўся толькі пасля 56 года - з Любоўю і Надзеяй. А Вера - яго малодшая дачка - нарадзілася ўжо тут.