розніца паміж ШДК і КВЗ
Apr. 16th, 2005 09:17 amдаўно хацела пра гэта сказаць - яшчэ з часоў Верчынага артыкула, што столькі шуму нарабіў. КВЗ стаўся своеасаблівай "Фабрыкай зорак", міжвузаўскім факультэтам па падрыхтоўцы шоўмэнаў. Сапраўды, смешна думаць, што "Светкі і Жанка" з Пярмі ці "Павятовы горад" будуць працаваць па спецыяльнасці - настаўнікамі, інжынерамі. Заўважце. што у сучасным КВЗ амаль не ўдзельнічаюць студэнты-медыкі (няма калі ім траціць сілы на такія імпрэзы, ды і склад характару, я думаю, іншы). А вось істытут турызма (ці як ён там?) з Сочы - іх спецыяльнасць мае на ўвазе акторскія здольнасці - і каманда КВЗ яркая.
ШДК ж не змяняе карэнным чынам шлях, які чалавек выбраў (за выключэннем, можа, "прафесійнага іграка Леаніда Клімовіча"). Яно можа паставіць на твой ровар маторчык - навучыўшы валодаць памяццю, маланкавай рэакцыяй, мазгавым штурмам, працай у камандзе і г.д. - і ты трошкі хутчэй пакаціш па СВАІМ шляху - электратэхніка, даследчыка літаратуры, хімікі, біёлага, інжынера, гісторыка.