розніца паміж ШДК і КВЗ
Apr. 16th, 2005 09:17 amдаўно хацела пра гэта сказаць - яшчэ з часоў Верчынага артыкула, што столькі шуму нарабіў. КВЗ стаўся своеасаблівай "Фабрыкай зорак", міжвузаўскім факультэтам па падрыхтоўцы шоўмэнаў. Сапраўды, смешна думаць, што "Светкі і Жанка" з Пярмі ці "Павятовы горад" будуць працаваць па спецыяльнасці - настаўнікамі, інжынерамі. Заўважце. што у сучасным КВЗ амаль не ўдзельнічаюць студэнты-медыкі (няма калі ім траціць сілы на такія імпрэзы, ды і склад характару, я думаю, іншы). А вось істытут турызма (ці як ён там?) з Сочы - іх спецыяльнасць мае на ўвазе акторскія здольнасці - і каманда КВЗ яркая.
ШДК ж не змяняе карэнным чынам шлях, які чалавек выбраў (за выключэннем, можа, "прафесійнага іграка Леаніда Клімовіча"). Яно можа паставіць на твой ровар маторчык - навучыўшы валодаць памяццю, маланкавай рэакцыяй, мазгавым штурмам, працай у камандзе і г.д. - і ты трошкі хутчэй пакаціш па СВАІМ шляху - электратэхніка, даследчыка літаратуры, хімікі, біёлага, інжынера, гісторыка.

no subject
Date: 2005-04-17 10:02 am (UTC)У мой студэнтскi час не было КВЗ, яны былi пад нягласнай забаронай. Але былi студэнтскiя тэатры ( у БПI, амаль на кожным факультэце). Мо быць яны падобныя да КВЗ?
Бальшыня тых, хто прайшоу праз "КАЛлIЗЕЙ"(тэатр арх.фак.)- не працуюць архiтэктарамi.
Дзядзя Міша - не можаш - пішы па руску, я не пакрыўджуся
Re: Дзядзя Міша - не можаш - пішы па руску, я не пакрыўджус
Date: 2005-04-21 08:05 am (UTC)А мне па-беларускi пiсаць прыемна. Толькi cлоунiкау пад рукой не хапае. Бо я ж не вывучау беларускую мову у школе. Толькi лiтаратуру.
А наконт ШДК - упершыню сутыкаюся з гэтай абрэвiятурай.
no subject
Date: 2005-04-17 03:37 pm (UTC)І яшчэ, запярэчу што да зьмены жыцьцёвага шляху...
Мне падаецца, і ШДК і КВН могуць стаць альбо сэнсам жыцьця, альбо так, забаўкай у вольны час. Усё залежыць, як паставіцца...
no subject
Date: 2005-04-18 06:33 am (UTC)(прабач за дрэнную мову)