(no subject)
May. 10th, 2005 07:34 amЯ хапаюся за родную мову, як за нож-захаляўнік. Нават не ўмеючы цверда трымаць яго ў руцэ, нават лепячы памылкі ў радку - сціскаю слаі ізастужкі, гляджу на цемнае сточанае лязо - і я небезабаронная.
Я хапаюся за рлдную мову, калі баліць - як за матчыны рукі. Яны пагладзяць - і быццам не так страшна, і не так балюча.
Я хапаюся за родную мову, як за ўласнае дзіця. Трымаеш яго за руку - значыць, усё ў парадку.