bullochka: (вообще)
[personal profile] bullochka
Расійскія фрэнды пішуць пра перамогу. Узнесла і падрабязна. Беларусы - лаюцца.
Я - таксама лаялася б. Але ўчора здарылася колькі прыемных рэчаў - нечакана сустрэла сяброўку (калі падумаць, нечаканасці ў тым не было, бо мы з ёй заўсёды 9 мая хадзілі да Вечнага Агню). Адкрыла для сябе "Салодкія Налібокі" - трэ будзе неяк выбрацца, сябры - прапаноўвайце нагоду. Нацягалася па дажджы так, што нават не дачакалася канцэрта з Плошчы Перамогі (дарэчы, мая мама дагэтуль заве яе Круглай).

У звязу з апошнімі падзеямі вельмі хачу зрабіць фотаздымак тралейбуснага дэпо на Варвашэні - глухі мур і калючы дрот паверсе. Калі яны яшчэ дадумаюцца павесіць на тым рагу шыльдачку "Праспект Машэрава" - увогуле будзе геніяльна.

Profile

bullochka: (Default)
bullochka

August 2017

S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20 212223242526
27282930 31  

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Apr. 14th, 2026 05:49 pm
Powered by Dreamwidth Studios