(no subject)
May. 13th, 2005 03:51 pmПашка Гарбуноў вырашыў кінуць "Хунту", пра што паведаміў за 3 гадзіны да фінала. Я злуюся і смуткую адначасова. З аднаго боку - гэта яго рашэнне, яго асабістыя справы. З другога - які сэнс мне гуляць у камандзе, ў якой ад "Хунты" (ад той Хунты, у якою я ўвайшла) застаецца толькі назва. Ні да Дашкі, ні да Толіка я так не "прікіпела сердцем". Спачатку сышоў Ігар (той самы, якога я выцягвала з натоўпу "дняпроўцаў"), потым Арцем. Я, канешне, таксама магу сысці, але тады ў мяне не застанецца нічога па-за межамі дома, акрамя работы. Я ўжо не ў тым узросце, каб наладжваць новыя кантакты - у іншую каманду мяне наўрад ці возьмуць: не такі я зараз добры гулец. Такім чынам, я трымаюся за ШДК як за вызначэнне сваёй самастойнасці - па за межамі сям'і. І дзеля гэтага прымаю без супраціўлення ўсё, што ў Хунце адбываецца. Таму што гэта таксама - як сям'я - нельга без кампрамісаў.
Нейкі рваны запіс, малазразумелы нават самой. Плынь свядомасці
Нейкі рваны запіс, малазразумелы нават самой. Плынь свядомасці
no subject
Date: 2005-05-13 10:39 pm (UTC)no subject
Date: 2005-05-16 06:58 am (UTC)Дарэчы, у гэтым сезоне, мы, мабыць, упершыню не гналіся за тым, каб прыдбаць якога-небуць моцнага гульца, а гулялі з задавальненнем - і сама бачыш вынікі.
Учора, калі ехалі ад Шышкоў, Даша сказала: "Як жа цяжка хадзіць за Пашкам на дыбачках, пакуль пройдзе яго перыяд "сусветнага зла" і ўгаворваць". А я: "Ты ж можаш і не ўгаворваць". А яна: "А я хачу гуляць з Пашкай!"
І гэта пры тым, што ў 90 % выпадкаў менавіта ад Дашы сыходзіла ініцыятыва ўзяць у склад кагосці новага.
no subject
Date: 2005-05-16 07:49 pm (UTC)Вельмі трапны вобраз:)