bullochka: (вообще)
[personal profile] bullochka
Вось яна – экзістэнцыяльная адзінота: калі прыйшоўшы дахаты, лезеш не да мужа, а да кампутара.
Хунта – упершыню за свае сем ці колькі там гадоў гісторыі – зрабіла “залаты дубль”: мы чэмпіёны Мінска і Рэспублікі. За Рэспубліку ў свой час атрымалі піўныя кружкі, за Мінск – “пОртфелі” (пры тым, што за другое і трэццяе месцы давалі кнігі). Гулялі фінал упяцёх – вышэй, ці, калі глядзець у ЖЖ, ніжэй памянёны Гарбуноў не з’явіўся. А каманда яшчэ не ведае, што гэта не захварэў, а назаўсёды хоча кінуць “Хунту”!(Праўда, гады са два таму ён ужо кідаў;)) Яшчэ перад гульнёй vitonchik прыйшла мяне суцяшаць – з-за папярэдняга запісу. Дамовіліся на госці – толькі не памятаю – хто да каго.
Гулялі – як звычайна гуляецца: з непрыстойнымі жарцікамі, з чытаннем паміж іншым часопіса “Вокруг света”, з шакаладкай, якой “вялікі кормчій”, то бок капітан, карміў з рук. Папярэдне Таляныч кідаў яе з усяе моцы на падлогу (вядома ж, у фальзе), каб разбіць – таксама амаль рытуал.
Заўтра забіраю дарослую чорную котку – таксама паміж іншым дамовілася. Гэтую котку мне прапаноўвалі яшчэ зімой. Дагэтуль гаспадароў ёй не знайшлі: значыць, гэта лёс (хоць дзіця хацела маленькае беленькае пухнатае).
Ад botsman а атрымала дзякуй за водгук на “Лідэр сезона”. Доўга думала, як ён гэтую ссылку знайшоў %()
Пасля – на трамвайным прыпынку, скупіўшы ў кіёску піва, падпісвалі лісты ў выканкам – адмяніць пераіменаванне вуліц. Сам тэкс ліста ацэньваўся ад “дрэнна” да “вельмі дрэнна”, але жаданне прымусіць кагосьці выконваць хаця б уласныя законы было мацней за эстэтычныя пачуцці. Да! Я нарэшце запомніла, хто такі Горкі (не Аляксей Максімыч, а roch_roch).
Потым ехалі ў трамваі, і нейкі п’яны дзядзька ўсё прасіў: ну пагавары па-беларуску. У другім канцы вагона спявалі “Паварот”, “Каня”, “Купалінку” і яшчэ нешта па-ангельску. Я ўсё распытвала свінняў (гэта не абраза, а найменне), як яны з’ездзілі ў Карпаты (так, гэта ім быў прысвечаны першы катрэн майго верша). Дамовіліся – як толькі яны пераздадуць госы, напішуць дыпломы, і г.д. – ці яны да мяне ў госць прыедуць, ці яны мяне некуды выцягнуць. Кажуць, віза ў Літву хутка будзе каштаваць 5 еўра. Гэта можна ехаць…
А ўдзень я была на рэпетыцыі ў тэатры імя Янкі Купалы. Пагаварыла з Марыяй Захарэвіч. Гэта народная артыстка. Вельмі ветлая і неганарлівая жанчына. Гаварылі пра Стэфанію Станюту (ёй 100 гадоў сёння). Усе, мабыць, памятаюць яе ў фільме “Прощание” Клімава - старую? А ў нашым мастацкім музеі вісіць партрэт, дзе ёй 19, зроблены яе бацькам.

Profile

bullochka: (Default)
bullochka

August 2017

S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20 212223242526
27282930 31  

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Apr. 14th, 2026 05:49 pm
Powered by Dreamwidth Studios