bullochka: (Default)
[personal profile] bullochka
учора "Хунта" святкавала сваю перамогу і піла за кожнае з 39 пытанняў. Прычым - не абавязкова за само пытанне, але за тое ў ім, за што варта выпіць. Так, напрыклад, з пытання пра Івана Васільевіча пілося за Гайдая і Булгакава, з снягоў Кіліманджара - за Хэмінгуэя (хоць яго там і няма), з Ціля Уленшпігеля - за памаранцавую рэвалюцыю. А за Грунвальд - нават стоячы. Ну, не пілі - так, чокаліся кубачкамі з півам.
Праўда, мы з Талянычам прыехалі ў госці ўжо "падагрэтыя", бо ён дзеліць хату з гульцом каманды "Не ждалі", якія ў поўным складзе явіліся туды святкаваць другое месца. Наш "мілітарыст" адступіў перад пераўзыходзячымі сіламі саперніка, але Фокса ў якасці "языка" прывёў з сабою - і яны мірна пілі піва "ля фантана", дзе я іх і знайшла (там яшчэ Ася была, але Талян яе не называў увогуле). скончылася ўсё - сорамна прызнацца - "франтавымі ста грамамі", якія мы нечэсна раздзялілі на чацьвярых. Пасля паехалі піць свойскае віно, папярэдне купіўшы яшчэ піва.
Гэта Фокс , fox_unexisted


Profile

bullochka: (Default)
bullochka

August 2017

S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20 212223242526
27282930 31  

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Apr. 14th, 2026 05:49 pm
Powered by Dreamwidth Studios